За ўдзел у масоўцы „Абэля” плацілі булачкамі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
01.02.2014 09:00
Удзельнікі маглі атрымаць гарбату й булачку на спэцыяльныя талёны.
Удзельнікі масоўкі „Абэля” маглі атрымаць гарбату й булачку на спэцыяльныя талёны. Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук рэжысэр Андрэй Курэйчык. Ён таксама разьмясціў фатаграфію самога талёна.
Здымкі эпізоду з масавымі пратэстамі фільма прайшлі пазаўчора на плошчы Незалежнасьці. Яны прадоўжацца бліжэйшымі днямі. Падрыхтоўка да здымак, у прыватнасьці лёзунг „Штосьці не так”, прапанаваны стваральнікамі карціны ўдзельнікам масоўкі, выклікаў гарачае абмеркаваньне сярод карыстальнікаў Байнэту.
Нагадаем, у мінулым годзе стала вядома, што беларуская прапаганда задумала свой адказ фільму „Жыве Беларусь”.
Сяргей Ждановіч, вядомы як прадусар сэрыяла ПРААН „Вышэй за неба” й ягоная кампанія, быў абраны Міністэрствам культуры Беларусі й адміністрацыяй Лукашэнкі для рэалізацыі праекта „Плошча каханьня” („Абэль”), які закліканы стаць беларускім афіцыйным адказам на польскую палітычную драму „Жыве Беларусь” рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча паводле сцэнару Франака Вячоркі.
charter97.org/аз