Улады хочуць судзіць усіх 23-х фанатаў БАТЭ за акцыю салідарнасьці з Украінай
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
02.02.2014 12:15
Фанаты БАТЭ ў шоку.
На ўсіх 23-х барысаўскіх удзельнікаў акцыі ў падтрымку Майдана ляжаць гатовыя лісты судовых пастаноў на розныя адміністрацыйныя тэрміны. Пра гэта паведаміў у „Фэйсбуку” грамадзкі дзеяч з Барысава Сяргей Салаш.
„Карацей, фанаты БАТЭ ў шоку. Відаць, што хлопцы ўпершыню з такім сутыкнуліся”, - дадае ён.
Нагадаем, што ў панядзелак СМІ абышоў здымак, на якім 23 фанаты дзесяцікратнага чэмпіёна краіны па футболе барысаўскага БАТЭ сфатаграфаваліся зь бел-чырвона-белым сьцягам і плякатамі „Трымайся, Украіна, мы з вамі!” і „Героям слава!”.
У пятніцу, 31 студзеня, стала вядома, што як мінімум два фанаты асуджаныя на пяць сутак за акцыю. Гэта пры тым, што твары фанатаў былі на фота, у мэтах бясьпекі, размытыя.
charter97.org/аз