Гарадзенская ДАІ павіншавала закаханых
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
14.02.2014 18:50
Міліцыянты каталі маладыя пары па горадзе на белым лімузыне.
Фота: autogven.ru
Гарадзенская аўтаінспэкцыя зладзіла незвычайную акцыю на Дзень сьвятога Валянціна. Супрацоўнікі ДАІ бясплатна каталі ўсіх жадаючых закаханых на белым лімузыне. Праўда, жадаючых прыйшло няшмат – усяго чатыры пары. Міліцыянты зрабілі ім бясплатную экскурсію па горадзе ў суправаджэньні двух аўтамабіляў “Крайсьлер”.
Лімузын спыніўся каля парку Жылібера , дзе пары маглі па традыцыі павесіць на мост праз раку Гараднічанку замочкі - сымбаль любові й вернасьці. Святкаванне Дня ўсіх закаханых такім чынам для гарадзенскай аўтаінспэкцыі станавіцца ўжо традыцыяй.
“Камсамольская праўда ў Беларусі”