Logo Polskiego Radia
Print

Затрыманьне на акцыі салідарнасьці з Украінай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.02.2014 10:30
У Брэсьце запалілі зьнічы каля помніка Шаўчэнку.
www.pixabay.com

Каля 20 брэстаўчан, неабыякавых да трагічных падзей у суседняй Украіне, 21 лютага ўсклалі кветкі й запалілі зьнічы каля помніка Шаўчэнку.

Пазьней яны рушылі да консульства Ўкраіны, дзе наладзілі хвіліну маўчаньня. Маладыя людзі зачыталі сьпіс загінулых на Эўрамайдане, усклалі кветкі й запалілі зьнічы ля ўваходу ў будынак.

Пасьля гэтага да іх падышлі трое супрацоўнікаў міліцыі, якія растлумачылі, што дзеяньні маладых людзей зьяўляюцца пікетам і парушаюць парадак правяденьня масавага мерапрыемства.

Міліцыянэры перапісалі ў прысутных дадзеныя, а грамадзкага актывіста Яўгена Скрабца затрымалі й прывезьлі ў Ленінскі РУУС.

Як паведаміў сам затрыманы, міліцыянты склалі на яго пратакол. У 19.40 ён пакінуў пастарунак міліцыі.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт