Домрачава - найлепшы спартовец гульняў у Сочы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.02.2014 10:53
Такім чынам вырашыла Міжнародная арганізацыя спартыўных журналістаў.
euroradio.fm
Міжнародная арганізацыя спартыўных журналістаў (AIPS) назвала найлепшых спартоўцаў Алімпіяды ў Сочы.
Самым пасьпяховым спартоўцам прызналі беларускую біятляністку Дар'ю Домрачаву, якая заваявала тры залатыя мэдалі на Алімпіядзе ў Сочы (45% галасоў).
Другой стала славэнская гарналыжніца Ціна Мазэ (два залатыя мэдалі, 21% галасоў), трэцяй — нарвэская лыжніца Марыт Б'ёрген (тры залатыя, 7% галасоў).
Сярод мужчын найлепшым быў прызнаны нарвэскі біятляніст Оле-Эйнар Б'ёрндален (два залатыя мэдалі, 28% галасоў). Другое месца заняў расейскі шорт-трэкіст Віктар Ан (тры залатыя й адзін бронзавы, 27% галасоў), трэцім стаў француз Мартэн Фуркад (два залатыя й адзін срэбраны, 12% галасоў).
Найлепшай камандай прызналі мужчынскую зборную Галяндыі па канькабежным спорце (золата ў каманднай гонцы).
Прессбол/euroradio.fm/аз