Logo Polskiego Radia
Print

За мяжой зьявіліся падробкі беларускага рубля

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.02.2014 11:54
Гаворка ідзе пра памятную манэту „Чэмпіянат сьвету па футболе 2014 года. Бразылія”.
euroradio.fmeuroradio.fm

Фальшываманэтчыкі падрабляюць памятную манэту Нацбанка „Чэмпіянат сьвету па футболе 2014 года. Бразылія”.

Як паведамляе сайт Нацбанка, у інтэрнэце зьявіліся паведамленьні аб продажы на замежным рынку падробленых манэт. Медна-нікелевая манэта наміналам 1 рубель была ўведзеная ў абарачэньне 14 траўня 2013 года.

Асноўным адрозьненьнем, якое можна ўбачыць пры разглядзе малюнкаў на падробленай манэце, зьяўляецца ўказаньне на авэрсе года выпуску - 2014. Акрамя таго, падробленыя манэты могуць мець адрозныя ад сапраўднай манэты тэхнічныя характарыстыкі (сплаў, масу, дыямэтр).

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт