Logo Polskiego Radia
Print

У Вязынцы гукалі вясну

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 24.03.2014 11:55
У вёсцы Вязынка прайшло традыцыйнае сьвята "Гуканьне вясны".


У выходныя ў вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёну Менскай вобласьці прайшло традыцыйнае сьвята "Гуканьне вясны". Гучалі гародныя сьпевы, кружлялі веснавыя карагоды, удзельнікі гулялі ў народныя маладзёвыя і дзіцячыя гульні, таньчылі, наведвалі кірмаш рамёстваў. Працавала кухня з блінчыкамі, гарбатай, мёдам і птушкамі-булачкамі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы.

На сьвяце выступілі гурты "Горынь", "Гасьцінец", "Варган", "Мярэжа", "Верас" і "Талака", "Калыханка", "Паўночная Сухадроўка", музыкі Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Раман Яраш, Вераніка Анцілеўская, Алена Мялешка, Кася Радзівілава, Яўген Барышнікаў, Віктар Шыпкоў, капэла "Дзьвіна", клюб традыцыйнага танцу "Сіта".

Сёлета да сьвята далучыліся арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны", пякарня ZORNY ("Жорны"), студыя "Першацьвет".

БелаПАН/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт