Суд адхіліў скаргу Аўтуховіча
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.03.2014 15:39
На судовым паседжаньні ў гарадзенскай турме была адхілена скарга Мікалая Аўтуховіча на дзеяньні адміністрацыі турмы, якая наклала на яго некалькі спагнаньняў. Двойчы яму далі вымову й адзін раз зьмясьцілі ў штрафны ізалятар. Мікалай Аўтуховіч спадзяваўся, што калі скаргу задаволяць, гэта можа паўплываць на ўмовы яго жыцьця пасьля вызваленьня.
8 красавіка заканчваецца тэрмін зьняволення, і Мікалай Аўтуховіч цягам 1 года і 4 месяцаў будзе надалей знаходзіцца пад прэвэнтыўным наглядам дома ў Ваўкавыску.
Паплечнікі Аўтуховіча хочуць яго адправіць ў пілігрымку ў Ізраіль і на лячэньне за мяжу, паведаміла грамадзкая актывістка Вольга Мікалайчык.
У 2009 годзе Мікалая Аўтуховіча зьняволілі на пяць гадоў і два месяцы. Падставай сталі пяць паляўнічых патронаў: артыкул 295 частка 3 Крымінальнага кодэксу - «незаконныя дзеяньні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў».
яс/racyja.com