Аляксандaр Мілінкевіч заклікаў ЭЗ не ізаляваць Беларусь
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
01.04.2014 14:42
"Сёньня можа адкрыцца новае акно магчымасьцяў для паляпшэньня адносінаў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю, як гэта было ў 2008 годзе", - заявіў старшыня руху "За Свабоду" у Бруселі.
Żródło: Europejska Partia Ludowa
"Сёньня можа адкрыцца новае акно магчымасьцяў для паляпшэньня адносінаў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю, як гэта было ў 2008 годзе", — заявіў старшыня руху "За Свабоду" Аляксандар Мілінкевіч на пасяджэньні рабочай групы па Беларусі Парляменцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства (Эўранэст) у Бруселі, паведамляе прэс-служба руху.
Выступаючы на пасяджэньні камітэта па замежнай палітыцы Эўрапарлямэнта, Мілінкевіч зазначыў, што Беларусь "заняла добрасуседскую палітыку адносна Украіны".— Гэта ёсьць праява правядзеньня незалежнай палітыкі, таму ня трэба ізаляваць Беларусь разам з Расеяй з-за нашумелага галасаваньня ў Генасамблеі ААН па Ўкраіне".
Нагадаем, Беларусь у ліку 11 краін прагаласавала супраць рэзалюцыі аб тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.
Мілінкевіч таксама падкрэсьліў, што з парадку дня перамоў паміж Беларусьсю і ЭЗ не павінна зьнікнуць праблема беларускіх палітзьняволеных.
Эўранэст зьяўляецца парлямэнцкім вымярэньнем праграмы "Усходняе партнэрства". Гэты орган складаецца з дэпутатаў Эўрапарлямэнта і парлямэнтаў краін — удзельніц ініцыятывы (па 10 ад кожнай краіны). Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года, якія былі названыя міжнароднай супольнасцю не адпаведнымі крытэрыям АБСЕ, працу Эўранэста было вырашана пачаць без удзелу беларускай дэлегацыі.
яс/рух.by