Logo Polskiego Radia
Print

Простая схема падману

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.04.2014 11:45
23-гадовы жыхар Горадні шукаў у аб’явах людзей, якім неадкладна былі патрэбныя грошы...

/

Супрацоўнікі фінансавай міліцыі затрымалі дзейнасьць афэрыста, які карыстаўся наіўнасьцю жыхароў, каб вымантачваць грошы. Ён падмануў ужо больш за 10 жыхароў Горадні.

23-гадовы жыхар Горадні шукаў у аб’явах людзей, якім неадкладна былі патрэбныя грошы. Сваім ахвярам ён прапанаваў аформіць крэдыт або набыць у крэдыт крозныя тавары. Афэрыст абяцаў, што інфармацыя пра атрыманыя крэдыты будзе выдалена з гісторыі грамадзян, паколькі ў яго ёсьць сувязі ў банкаўскіх структурах. За гэтыя паслугі зламысьнік забіраў частку атрыманых у крэдыт сродкаў або тавараў.

За некалькі месяцаў выкарыстоўваньня падобнай схемы, гарадзенец мог падмануць людзей на суму звыш 200 млн рублёў. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.

БелаПАН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт