Logo Polskiego Radia
Print

Нацбанк: Стаўка рэфінансаваньня зьніжана па аб'ектыўных прычынах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.04.2014 13:30
Стаўка рэфінансаваньня ўстанаўліваецца ў памеры 22,5%.
Фота: dzr.by

Фота:
Фота: dzr.by

Зьніжэньне Нацбанкам стаўкі рэфінансаваньня на 1% выклікана аб'ектыўнымі прычынамі. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банка Беларусі Тарас Надольны.

„Існуюць пэўныя патрэбнасьці ў крэдытаваньні эканомікі. Безумоўна, стаўкі ў беларускім рублі ня тое, што жорсткія, але дзесьці загараджальныя. Зыходзячы з таго, што ўзровень інфляцыі ідзе на зьніжэньне, магчымасьці для зьніжэньня стаўкі рэфінансаваньня на адзін працэнтны пункт даволі аб'ектыўныя”, - патлумачыў Надольны.

Зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банка Беларусі ў тым ліку аргумэнтаваў пэўнай стабілізацыяй на грашовым рынку Беларусі.

Ён таксама зьвярнуў увагу на тое, што залішне высокія працэнтныя стаўкі садзейнічаюць фарміраваньню ў людзей чаканьняў і зьмяненьне працэнтнай стаўкі на дэпазытным рынку пачынае іх непакоіць.

Пастанова Нацбанка аб зьніжэньні стаўкі рэфінансаваньня напярэдадні афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумэнт уступае ў сілу з 16 красавіка 2014 года.

Стаўка рэфінансаваньня ўстанаўліваецца ў памеры 22,5% (на гэты час яна складае 23,5%).

БелТА/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт