Logo Polskiego Radia
Print

У Менску плянуецца ўвесьці плату за праезд па пэўных магістралях

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.04.2014 11:34
Мікалай Ладуцька даручыў распрацаваць пытаньне стварэньня платных дарог.
Фота: belway.ruФота: belway.ru

Старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў прапрацаваць пытаньне стварэньня платных парковак і дарог у кожным раёне Менска.

Паводле яго, перад Менскам стаіць сур'ёзная задача павышэньня якасьці дарожнага руху на тэрыторыі горада з улікам таго, што ў 2013 годзе яго насельніцтва павялічылася на 20 тыс., а машын стала больш на 15 тыс.

„Праз 10 гадоў аўтамабіляў у Менску будзе яшчэ на 100 тыс. больш, і да гэтага трэба рыхтавацца сёньня. Кожнаму раёну трэба прапрацаваць пытаньне па стварэньні платных парковак і дарог. Трэба таксама вывучыць пытаньне аб тым, як зрабіць платнымі 10 км першага гарадзкога транспартнага кальца”, - сказаў старшыня Менгарвыканкама.

nn.by/БелТА/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт