Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў УУС

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.04.2014 09:52
Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 18 красавіка.

Аляксандaр Лукашэнка прызначыў палкоўніка міліцыі Вадзіма Сіняўскага начальнікам упраўленьня ўнутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкама, вызваліўшы яго ад пасады начальніка дэпартамэнта аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік дзяржавы таксама прызначыў генэрал-маёра міліцыі Фёдара Балейку начальнікам упраўленьня ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, вызваліўшы яго ад пасады начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама. На вызваленую пасаду прызначаны палкоўнік міліцыі Аляксандр Кавальчук.

Адпаведныя ўказы Лукашэнка падпісаў 18 красавіка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

БелаПАН/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт