Logo Polskiego Radia
Print

Зачыстка перад чэмпіянатам працягваецца

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.05.2014 14:50
Чэмпіянат сьвету па хакеі – сьвята не для ўсіх беларусаў.

Пра гэта сьведчаць акцыі праваахоўных органаў па прэвэнтыўным затрыманьні грамадзкіх актывістаў напярэдадні спартовай імпрэзы.

Пра паўстаўшую сытуацыю інфармуе праваабарончы цэнтар «Вясна» ў сваім звароце да Працоўнай групы па адвольных затрыманьнях ААН.

Беларускія праваабаронцы адзначаюць, што актывістаў затрымліваюць выключна па сфабрыкаваных і аднатыпных абвінавачваньнях – «дробнае хуліганства», «непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі». Суды гэтаксама аднабакова й фармальна падыходзяць да разгляду адміністрацыйных спраў, кіруючыся прэзумпцыяй даверу да супрацоўнікаў міліцыі й абвяргаюць доказы абароны.

Паводле праваабаронцаў, пад арышт у апошнія дні трапіла больш за 10 чалавек, сярод якіх Зьміцер Дашкевіч, Аляксандр Францкевіч, Юры Рубцоў, Леанід Смоўж, Мікалай Колас, Дзяніс Карноў, Аляксандр Курбацкі, Аляксандр Стукін, Валерый Тамілін, Уладзімір Новікаў.

Гэтыя затрыманьні праваабаронцы называюць беспадстаўнымі ды палітычна матываванымі.

Паводле spring96.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт