Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь ажыцьцяўляе чорны сьпіс неўязных

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.05.2014 09:14
Двух нарвэскіх палітыкаў, якія ехалі на чэмпіянат, высадзілі зь цягніка і адправілі дадому.
euroradio.fmeuroradio.fm

Беларускія памежнікі забаранілі ўезд у краіну двум нарвэскім палітыкам. Паведамляецца, што Эміль Андрэ Эрстад і Лінэ Нордхаўг ехалі зь Летувы ў Беларусь, каб паглядзець гульню ў хакей 10 траўня ў Менску.

У Менску пачаўся чэмпіянат сьвету па хакеі.

Памежнікі спынілі двух нарвэжцаў пры перасячэньні мяжы й пасадзілі на цягнік, які ідзе назад у Вільню, заявіўшы, што яны ў сьпісе людзей, якім забаронены ўезд у Беларусь.

7 траўня, кіраўнік швэдзкай праваабарончай арганізацыі „Остгрупэн” Марцін Угла быў затрыманы ў аэрапорце Менску й яму таксама паведамілі, што яго імя ў сьпісе людзей, якім забаронены ўезд у Беларусь. Угла быў дэпартаваны на наступны дзень.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт