Logo Polskiego Radia
Print

Хітом ЧС па хакеі сталі дранікі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.05.2014 10:08
Тавараабарот за 17 дзён правядзеньня чэмпіянату сьвету па хакеі толькі на двух арэнах, у фан - зонах і трох зонах гасьціннасьці ў Менску склаў 46 млрд. рублёў.

Больш за 46 млрд. Br зарабіў гандаль Менска за час ЧС па хакеі

Тавараабарот за 17 дзён правядзеньня чэмпіянату сьвету па хакеі (з 9 па 25 траўня) толькі на двух арэнах, у фан - зонах і трох зонах гасьціннасьці ў Менску склаў 46 млрд. рублёў.

Было прададзена больш за 420 тыс. літраў піва, 27 тон шашлыкоў, больш за 53 тоны каўбасак і курыных крыльцаў грыль, паведамляе галоўнае ўпраўленьне спажывецкага рынку Менгарвыканкама.

Хітом продажаў сталі сталі дранікі ва ўсіх варыянтах: з грыбамі і падліўкай, фаршаваныя з мясам, са скваркамі, са сьмятанай і інш. У зонах гасьціннасьці каля Палаца спорту і ў Студэнцкай вёсцы штодня рэалізоўвалася больш за 600 кг дранікаў.

Папулярнасьцю ў наведвальнікаў карысталіся сялянская закуска, верашчака з блінамі, рыбнік з тоўчанай бульбай і белым соўсам, гуляш па - радзівілаўску з грэцкай кашай.

Асноўнымі наведвальнікамі аб'ектаў грамадзкага харчаваньня былі заўзятары з Расеі, Казахстана, Чэхіі і Фінляндыі.

яс/БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт