Падчас чэмпіянату замежнікі аформілі Tax Free на 200 мільёнаў рублёў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.05.2014 16:00
А самыя частыя пакупнікі — латвійцы.
У гандлёвым доме „На Нямізе” за час чэмпіянату сьвету па хакеі замежныя заўзятары аформілі чэкаў Tax Free болей чым на 55 мільёнаў рублёў (чэкі дазваляюць пры выездзе з краіны вярнуць пакупніку падатак на дададзеную вартасьць, закладзены ў кошт тавару). Самыя частыя пакупнікі — летувісы ды латвійцы. Яны куплялі літаральна ўсё — сувэніры, ручнікі, бялізну, вопратку, галянтарэю, нават закупілі садовыя прылады. У гандлёвым доме нават узгадваюць чэк на 300 тысяч за канцтавары. Былі таксама пакупнікі з Саудаўскай Арабіі, Ізраіля, Нямеччыны, Галяндыі, Украіны й Швэцыі.
„Французы куплялі ювелірныя вырабы, а грамадзяне ЗША чамусьці куплялі парфуму. Была пакупка на 30 мільёнаў натуральнага жэмчугу — каралі, завушніцы”, — распавядаюць у гандлёвым доме „На Нямізе”.
Самымі актыўнымі пакупнікамі ў ГУМе былі зноў жа латвійцы. Падчас чэмпіянату тут было аформлена болей за 30 чэкаў, што склала 25% ад усіх пакупнікоў ГУМа з моманту дзеяньня сыстэмы Tax Free. У ГУМе замежнікі закупілі тавараў за два тыдні болей чым на 73 мільёны рублёў.
У ЦУМе распавядаюць, што ў іх іншаземцы за два тыдні набылі на 71 мільён рублёў. І тут таксама самымі частымі гасьцямі былі латвійцы ды летувісы.
„Куплялі літаральна ўсё — золата, гадзіньнікі, тканіны, посуд, ніткі, бялізну, адзенне, трыкатаж, бралі электратавары. Нават дывановую дарожку ў 3,5 мэтра купілі латвійцы”, — расказваюць у ЦУМе.
euroradio.fm/аз