Logo Polskiego Radia
Print

Менаблавыканкам купляе дзьве трохпакаёўкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.06.2014 09:18
І спадзяецца знайсьці „нешта прыстойнае для жыцьця па найменшым кошце”.

На сайце дзяржзакупак зьявілася інфармацыя пра куплю дзьвюх трохпакаёвак у сталіцы, агульнай плошчай ня меней за 79 квадратных мэтраў з аздобнымі працамі, трымя ізаляванымі пакоямі й разьдзельным санвузлом.

Як даведалася Эўрарадыё, кватэры купляюцца для чыноўнікаў Менаблвыканкама.

„Кватэры прызначаныя для Менаблвыканкама. А каму потым будуць разьмеркаваныя, ня ведаю. Будзе вырашацца ў залежнасьці ад кляса, стажу працы”, - кажа чыноўнік з Менаблвыканкама. Ён дадае, што ў мінулым годзе Менаблвыканкам перадаў шэсьць кватэраў для прыватызацыі, таму цяпер базу кватэр патрэбна папаўняць.

У Менаблвыканкам кватэры яшчэ не набылі, але кажуць, што пераможа той удзельнік конкурсу, які прапануе найменшы кошт квадратнага мэтра. Набытак аплацяць зь мясцовага бюджэту.

Дарэчы, мінімальны кошт трохпакаёўкі на сайце агенцтва нерухомасьці „Твая сталіца” — 77 тысяч даляраў. А на праспэкце Пераможцаў трохпакаёўку 1989 года пабудовы можна набыць за 92 тысячы даляраў.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт