БАК для беларускага войска
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
02.07.2014 16:44
Іх плянуецца выкарыстаць дзеля вядзеньня паветранай разьведкі.
Два віды беспілётных самалётаў паявяцца ў беларускіх сілавых структурах. Гаворка ідзе пра беспілётныя авіяцыйныя комплексы беларускай вытворчасьці – першы рыдюсам дзеяньня да 100 кілямэтраў, а другі – гэта тактычны самалёт “Беркут-2”. Іх плянуецца выкарыстаць дзеля вядзеньня паветранай разьведкі (у тым ліку тэлевізійнай, цеплавізійнай, лязэрнай і радыяцыйнай). Выпрабаваньні пасьпяхова завершыліся два дні таму.
Асаблівасьцю беларускай распрацоўкі зьяўляецца яе аўтаномнасьць, манэўрэннасьць, здольнасьць выконваць заданьні пры адсутнасьці аэрадромнай сеткі.
У сваю чаргу тактычны самалёт “Беркут-2” падрыхтаваны адмыслова для памежнай службы Беларусі і неўзабаве паступіць у войска. Яго задача – оптыка-электронная разьведка.
Паводле Хартыя’97/нг