Кузьмін зьвяртаецца ў Вярхоўны суд
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
18.07.2014 19:05
Актывіст прайшоў усе інстанцыі, каб адмяніць папярэджаньне, але безвынікова.
Фота: news.open.by
Грамадзкаму актывісту зь Белаазёрска Аляксандру Кузьміну Берасьцейскі абласны суд адмовіў у разглядзе скаргі на дзейнасьць пракурора Бярозаўскага раёна. У сакавіку мінулага году Кузьмін атрымаў папярэджаньне за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Цяпер Кузьмін падаў скаргу ў Вярхоўны суд.
Прыцягнуць Кузьміна да крымінальнай адказнасьці прасіў цяпер ужо былы старшыня гарвыканкама Вячаслаў Дамброўскі. Міліцыя адмовілася ўзбуджаць справу, паколькі не ўбачыла ў кампаніях, якія праводзілі прыхільнікі “Гавары праўду” прыкметаў арганізацыі. Кузьмін ды іншыя актывісты вялі кампанію па паляпшэньні сацыяльна-бытавых умоваў грамадзян.
Між тым, пракуратура прыкметы арганізацыі ўбачыла і вынесла Кузьміну папярэджаньне. Актывіст прайшоў усе інстанцыі, каб адмяніць папярэджаньне, але безвынікова. Апошняя магчымасьць – Вярхоўны суд.
Вясна/нг