Logo Polskiego Radia
Print

Радзіна: „Хартыю” блякуюць па просьбе Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.08.2014 15:09
Гэта помста за асьвятленьне сытуацыі ва Ўкраіне.

/

У Беларусі зь вечара 14 жніўня няма доступа да сайта „Хартыя'97”. Доступ зьнік каля 18:00, потым аднавіўся на кароткі час, затым зноў зьнік.

Наведнікі ў іншых краінах ня маюць праблем з доступам.

Рэдакцыя сайта паведаміла, што сайт блякуецца апэратарам „Белтэлекам” па ip-адрасе:

„Расьсьледаваньне паказала, што блякаваньне ўстаноўлена на шлюзе дзяржаўнай сеткі перадачы дадзеных „Белпак” (структурнае падразьдзяленьне РУП „Белтэлекам”), праз якую ў інтэрнэт падлучаныя астатнія правайдэры. Пры спробе зайсьці на charter97.org перадача дадзеных абрываецца на asbr1.net.belpak.by (93.85.80.66). Верагодна, сайт блякуюць па ip-адрасах. Мы паспрабавалі замяніць IP, але новы адрас прапрацаваў ня больш за 10 хвілін”.

Галоўны рэдактар сайта „Хартыя'97” Натальля Радзіна ўпэўнена, што беларускі бок заблакаваў доступ да сайта па просьбе Расеі.

„Відавочна, гэта зьвязана з асьвятленьнем нашым сайтам сытуацыі ва Ўкраіне. Гэта сытуацыя зрывае пляны па дыялёгу з Эўропай. І за гэтым пасьледуюць санкцыі супраць „Белтэлекама” і ўладаў у цэлым”, — мяркуе Радзіна.

Раней сайт „Хартыя'97” быў часткова заблякаваны на тэрыторыі Расеі. 6 жніўня паводле патрабаваньня Генпракуратуры РФ быў спынены доступ да двух артыкулаў сайта аб маршы за фэдэралізацыю Сібіры.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт