Logo Polskiego Radia
Print

Савет міністраў праігнараваў зварот А.Мілінкевіча

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 16.08.2014 11:40
Палітык прапанаваў ініцыяваць праверку законнасьці нарматыўных актаў аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Żródło: Europejska Partia Ludowa


Савет міністраў Беларусі адрэагаваў на зварот старшыні руху «За cвабоду» Аляксандра Мілінкевіча, які ад імя арганізацыі зьвяртаўся ва ўрад з просьбай ініцыяваць у Канстытуцыйным судзе праверку законнасьці нарматыўных актаў аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. У атрыманым лісьце паведамляецца, што прэзыдыюм Саўміну прыняў рашэньне адмовіць у задавальненьні просьбы. Адмова ніяк не абгрунтаваная.

На думку першага намесьніка старшыні руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча, гэта сьведчыць пра адно: улады выдатна ўсьведамляюць, што парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян, але нават на абмеркаваньне пытаньняў аб праве на свабоду сходаў, аб сумленных выбарах накладзенае табу.

эб/svaboda.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт