У Магілёве хочуць парамантаваць вуліцы за кошт прадпрымальнікаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.08.2014 16:00
У сярэднім кожны мусіць „ахвяраваць” ад 5 да 30 мільёнаў рублёў.
foto:svaboda.org
Гарадзкія ўлады плянуюць за кошт гандляроў магілёўскага рынка добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю.
Паводле прадпрымальнікаў, чыноўнікі гарвыканкама ходзяць па павільёнах і прапануюць кожнаму зь іх заключыць дамову на „добраахвотны” перавод грошай. Гаворка вядзецца пра 270 тысяч рублёў за кожны мэтр плошчы, якую займаюць іх гандлёвыя аб’екты на рынку.
Па падліках прадпрымальнікаў, на рамонт прылеглых вуліц у сярэднім яны мусяць „ахвяраваць” ад 5 да 30 мільёнаў рублёў кожны.
Калі ўлічыць, што на рынку працуе каля 400 гандлёвых кропак, то агульная сума такога „ахвяраваньня” мусіць скласьці ня менш за 400 тысяч даляраў.
Прадпрымальнікі абураныя й адзначаюць, што такія паборы могуць стаць непад'ёмнымі для некаторых гандляроў. Зараз яны праводзяць кансультацыі наконт таго, як рэагаваць на чарговую ініцыятыву чыноўнікаў.
euroradio.fm/аз