На БЧ - рэйды супраць безьбілетнікаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.08.2014 16:00
Мерапрыемствы суцэльнага кантролю працягнуцца да 1 верасьня на Менскім чыгуначным вузьле.
mkks.info/kolej.pl
Беларуская чыгунка актыўна праводзіць рэйды супраць безьбілетнікаў пад пагрозьлівай назвай „дэкада суцэльнага кантролю”.
У кантрольных мерапрыемствах удзельнічаюць кантралёры-рэвізоры, супрацоўнікі вайсковай аховы й работнікі Менскага аддзяленьня дарогі, супрацоўнікі праваахоўных органаў.
Час надгляду кожнага цягніка складае ад 5 да 6 хвілін. Перад прыпынкам праз сетку салоннай абвесткі пасажыраў інфармуюць аб парадку праверкі.
Раней, з мэтай узмацнення барацьбы зь безьбілетным праездам, Беларуская чыгунка правяла дэкаду суцэльнага кантролю ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкляса на ўсіх аддзяленьнях дарогі.
Мерапрыемствы суцэльнага кантролю працягнуцца да 1 верасьня на Менскім чыгуначным вузьле.
charter97.org/аз