Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў „Дня беларускага пісьменства” ў Заслаўі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        06.09.2014 10:17
                    
                                 
                
                
                    Тэкст віншаваньня, па-беларуску, зьмешчаны на сайце кіраўніка дзяржавы.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасьцей Дня беларускага пісьменства.Урачыстасьці з гэтай нагоды праходзяць у Заслаўі. Тэкст віншаваньня зьмешчаны на сайце кіраўніка дзяржавы.
„Ад часоў Еўфрасіньні Полацкай і Кірылы Тураўскага кніга заўсёды была для беларусаў жыватворнай крыніцай, надзейным падмуркам нацыянальнага разьвіцьця. Літаратура выхоўвала ў людзях лепшыя якасьці, аказвала вялікі, а часам і вызначальны ўплыў на фарміраваньне іх сьветапогляду.
Сёньня беларуская дзяржава актыўна падтрымлівае нацыянальную інфармацыйную прастору, айчыннае кнігавыданьне ў мэтах кансалідацыі грамадзтва, сьцьвярджэньня высокіх маральных каштоўнасьцей і ідэалаў”, - напісаў Аляксандар Лукашэнка.
Кіраўнік Беларусі пажадаў усім удзельнікам і гасьцям мерапрыемства ў Заслаўі моцнага здароўя, дабрабыту, новых творчых і працоўных дасягненьняў.
nn.by/аз