У Беларусі зьявіўся новы конкурс для фатографаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
13.09.2014 13:00
Прыняць удзел у конкурсе могуць як прафэсійныя фатографы, так і аматары.
pixabay.com
Запушчаны новы рэспубліканскі творчы фотаконкурс „Фота Беларусі”. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
Асноўныя мэты й задачы творчых спаборніцтваў - паказ гісторыі й сучаснасьці Беларусі, садзейнічаньне выхаваньню патрыятызму, грамадзянскасьці, сьцьвярджэньню ў грамадзтве высокіх маральных і эстэтычных ідэалаў, духоўна-маральных каштоўнасьцей беларускага народа, прапаганда з дапамогай фотамастацтва дасягненьняў краіны.
Прыняць удзел у конкурсе могуць як прафэсійныя фатографы, так і аматары. Прыём заявак пачнецца з 30 верасьня.
Вынікі будуць падведзены ў траўні 2015 году. Узнагароджаньне пераможцаў пройдзе на спэцыяльна арганізаванай цырымоніі. Пасьля плянуецца арганізаваць фотавыстаўку й выпусьціць альбом з работамі пераможцаў і ляўрэатаў.
Арганізатары - Міністэрства інфармацыі Беларусі, Беларускае грамадзкае аб'яднаньне „Фотамастацтва”, Беларускі саюз журналістаў.
БелТА/nn.by/аз