У Беларусі даражэе сувязь
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        15.09.2014 16:15
                    
                                 
                
                
                    Цэны на гэтыя паслугі вырасьлі амаль на 12%.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Дакладную інфармацыю пра рост цэнаў на сувязь у Беларусі прадставіў Нацыянальны статыстычны камітэт. За першыя восем месяцаў бягучага году сувязь падаражала на 11,6%.
Найбольш падаражалі міжгарадзкія ды міжнародныя размовы. Тут цэны падскочылі на 8,7%. На столькі ж падаражалі паслугі мабільнай сувязі. Вырасьлі цэны й на інтэрнэт. За доступ да ўсясьветнага павуціньня беларусы сталі плаціць на 7,6% больш.
Паводле  «Радыё Свабода»/юл