Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія і ўкраінскія фанаты дамовіліся пра таварыскі матч

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.09.2014 14:00
Ён пройдзе 9 кастрычніка ў Менску.

Беларускія і ўкраінскія футбольныя фанаты дамовіліся пра таварыскі матч. Ён пройдзе 9 кастрычніка ў Менску напярэдадні паядынка зборных Беларусі і Ўкраіны ў адборы Эўра-2016.

Матч мусіць прадэманстраваць дружбу паміж беларускім і ўкраінскім народамі.

Пра месца яго правядзеньня пакуль не паведамляецца, вядома, што ён мусіць пачацца а 15-й гадзіне. А ўвечары на “Барысаў-Арэне” згуляюць футбольныя зборныя Беларусі і Ўкраіны.

Еспресо.TV/euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт