Logo Polskiego Radia
Print

50 тыс.подпісаў за „Народны рэфэрэндум” перадалі ў Палату

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.10.2014 16:01
Скрыні з подпісамі грамадзянаў у Палату прадстаўнікоў перадалі Ўладзімер Някляеў, Аляксей Янукевіч і Юрась Губарэвіч.
foto: svaboda.orgfoto: svaboda.org

Актывісты «Народнага рэфэрэндуму», ініцыяванага рухам «За свабоду», кампаніяй «Гавары праўду», Партыяй БНФ і падтрыманага БСДП (Грамада) і аргкамітэтам па стварэньні Партыі свабоды й прагрэсу, перадалі ў Палату прадстаўнікоў 50 тысяч подпісаў беларусаў у падтрымку рэфэрэндуму.

На рэфэрэндум прапануецца вынесьці пытаньні, якія тычацца адукацыі, аховы здароўя, рэальнага забесьпячэньня замацаванага ў Канстытуцыі імкненьня Рэспублікі Беларусь да нейтралітэту, сапраўды дзейснага і дэмакратычнага мясцовага самакіраваньня, эканамічнай інтэграцыі з Эўразьвязам і мэханізму прыватызацыі.

Ініцыятары рэфэрэндуму заплянавалі асабістыя сустрэчы з дэпутатамі.

Скрыні з подпісамі грамадзянаў у падтрымку «Народнага рэфэрэндуму» ў Палату прадстаўнікоў перадалі лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў, партыі БНФ — Аляксей Янукевіч і адзін зь лідэраў руху «За Свабоду» — Юрась Губарэвіч. Лісты былі перададзеныя ў аддзел па працы са зваротамі грамадзян.

яс/svaboda.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт