Logo Polskiego Radia
Print

Лідзкая „Лакафарба” пераходзіць на чатырохдзёнку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.10.2014 10:00
У прыёмнай прадпрыемства гэтую інфармацыю не пацьвярджаюць.
foto: by.wikipedia.org

Лідзкая „Лакафарба” пераходзіць на чатырохдзёнку. У кастрычніку работнікаў адпраўляюць у адпачынак за свой кошт, а зь лістапада чакаецца ўвядзеньне чатырохдзённага працоўнага тыдня. Пра гэта паведамлілі супрацоўнікі прадпрыемства зь Ліды.

У сваю чаргу, у прыёмнай выконваючага абавязкі дырэктара ААТ „Лакафарба” запэўніваюць, што гэта „ўсяго толькі чуткі”.

„Без камэнтароў. Я нічога на сёньняшні дзень не магу патлумачыць, таму гэта пакуль толькі на ўзроўні чутак. Да нас прыязджае група працаўнікоў канцэрна „Белнафтахім” і міністэрства на наступным тыдні, і будуць разглядаць усе гэтыя пытаньні ў працоўным парадку”, - паведаміла супрацоўніца прадпрыемства.

Нагадаем, надоечы паступіла паведамленьне аб пераходзе Менскага трактарнага завода (МТЗ) на чатырохдзёнку, а таксама аб няпоўнай аплаце часткі рабочых дзён. Акрамя гэтага, Менскі аўтазавод (МАЗ) перайшоў на трохдзённы працоўны тыдзень.

charter97.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт