Беларусь пачала здабычу нафты са сланцавых пародаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.10.2014 14:00
Запасы нафты тут могуць скласьці да 700 тысяч тон.
Foto: mojeopinie.pl
У верасьні ўпершыню ў гісторыі нафтавай прамысловасьці Беларусі на Рэчыцкім радовішчы пачалася прамысловая здабыча нафты са сланцавых парод.
Да апошняга часу паклады нетрадыцыйнай нафты былі недасяжныя для беларускіх нафтавікоў. Але дзякуючы новым тэхналёгіям цяпер праз новую сьвідравіну здабываюць 20 тон нафты ў суткі.
Паводле афіцыйнага паведамлення на сайце „Беларусьнафта”, запасы нафты тут могуць скласьці да 700 тысяч тон. Гэта адпавядае тром працэнтам таго аб’ёму нафты, які Беларусь штогод імпартуе з Расеі.
racyja.com/аз