На "Бульбамуві" найлепшы - “Вартаўнік” Віктара Красоўскага
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
27.10.2014 14:15
"Срэбную бульбу" атрымала Дар’я Юркевіч за стужку “Баба, Ваня і каза”.
У нядзелю скончыўся варшаўскі фэстываль беларускага кіно “Бульбамуві”. Сёлета журы прысудзіла першае месца стужцы “Вартаўнік” Віктара Красоўскага. Рэжысэр адзначае, што гэта яго першы фэстываль, а ў вольным доступе фільм можна будзе паглядзець праз год.
Уладальніцай "Срэбнай бульбы" стала Дар’я Юркевіч са стужкай “Баба, Ваня і каза”. Яна кажа, што фільм атрымаўся рэалістычным. «Саму гісторыю я прыдумала за 15 хвілін. Гэта была ідэя, зрабіць фільм падобным да дакумэнтальнай стужкі. Гэта ідэя вельмі малабюджэтнага кіно. (...) Я спадзяюся даслаць фільм на некалькі фэстываляў», - сказала Дар’я Юркевіч.
"Бронзавую бульбу" прысудзілі стужцы “Рэканструкцыя бяссоніцы” Нэлі Васілеўскай, студэнтцы Беларускай акадэміі мастацтваў, рэктар якой, дарэчы, рэкамендаваў Нэлі ня ехаць у Варшаву ды не ўдзельнічаць у фэстывалі.
яс/racyja.com