Logo Polskiego Radia
Print

БАТЭ будзе пакараны за расізм

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.11.2014 16:10
Такое рашэньне прыняў камітэт УЭФА па дысцыплінарных і этычных пытаньнях.

БАТЭ панясе пакараньне за расізм. 25 лістапада на матчы з партугальскім “Порту” будзе зачынены сэктар D1 на “Барысаў-Арэне”. Такое рашэньне прыняў камітэт УЭФА па дысцыплінарных і этычных пытаньнях. Гэта зьвязана са скандалам, які адбыўся 21 кастрычніка ў часе паядынку Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ й данецкім “Шахцёрам”.
Менавіта з гэтага сэктару прагучалі расісцкія воклічы — так фанаты БАТЭ адрэагавалі на гол паўднёваамэрыканца Люіса Адрыяна, які адзначыўся ў пяты раз і давёў агульны лік матчу да 7:0 на карысьць украінцаў.
БАТЭ на наступны дзень прынёс прабачэньні “Шахцёру” й асабіста футбалісту. У паведамленьні барысаўскага клюба адзначаецца, што каманда не падзяляе пазыцыі асобных “заўзятараў” і лічыць любыя праявы расізму недапушчальнымі. Таксама барысаўчане заклікаюць шанаваць усіх удзельнікаў спаборніцтваў.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт