Logo Polskiego Radia
Print

Нацбанк выпусьціў манэту у гонар перамогі над маскоўскім войскам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.11.2014 17:00
Срэбная памятная манэта „Канстанцін Астрожскі” выходзіць у колькасьці 2000 штук.
Фота: dzr.by

Манэты з выявай гетмана Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага выпусьціў Нацыянальны банк Беларусі.

Срэбная памятная манэта „Канстанцін Астрожскі” выходзіць у колькасьці 2000 штук наміналам 20 рублёў у сэрыі „Ўмацаваньне й абарона дзяржавы”. Аналягічная медна-нікелевая манэта наміналам 1 рубель будзе выпушчана ў колькасьці 3000 штук.

Канстанцін Астрожскі ўзначальваў армію ВКЛ падчас разгрому маскоўскага войскa ў Бітве пад Воршай 8 верасьня 1514 году. Сёлета адзначалася 500-годзьдзе гэтай бітвы.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт