Лукашэнка даў НТВ інтэрвію
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
14.02.2015 10:10
У ходзе гутаркі Лукашэнка падзяліўся сваімі ўражаньнямі аб выніках перамоў на вышэйшым узроўні ў «нармандзкім фармаце».
Аляксандар Лукашэнка 13 лютага даў інтэрвію вядучаму інфармацыйна-аналітычнай праграмы «Цэнтральнае тэлебачаньне» расeйскага тэлеканала НТВ Вадзіму Такмянёву.
Як паведаміла прэс-служба беларускага лідара, у ходзе гутаркі Лукашэнка падзяліўся сваімі ўражаньнямі аб выніках перамоў на вышэйшым узроўні ў «нармандзкім фармаце», якія завяршыліся напярэдадні ў Менску. Лукашэнка, у прыватнасці, расказаў аб некаторых пратакольна-арганізацыйных асаблівасьцях правядзеньня сустрэчы «нармандзкай чацьвёркі».
Плянуецца, што інтэрвію будзе паказана ў эфіры праграмы «Цэнтральнае тэлебачаньне» ў суботу, 14 лютага.
белапан/вс