Logo Polskiego Radia
Print

„Moody’s” перагледзіць рэйтынг Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.02.2015 16:48
Гэта з-за пагаршэньня эканамічных умоў у Расеі.

/

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва „Moody's” адправіла на перагляд рэйтынг дзяржаблігацый Беларусі. Як гаворыцца ў паведамленні прэс-службы, гэта зьвязана з паслабленьнем нацыянальнай валюты й павышэньнем рызыкі зьніжэння тэмпаў эканамічнага росту.

„Беларусь страціла больш за 30% сваіх валютных рэзэрваў, паколькі яе валюта апынулася пад ціскам у сьнежні 2014 году”, - растлумачылі ў „Moody's”. На думку экспэртаў агенцтва, беларускі ўрад аказалася „ў становішчы моцнай залежнасьці ад зьнешніх крыніц падтрымкі”.

Адным з ключавых фактараў, якія выклікалі перагляд, „стала патэнцыйная магчымасьць вываду расейскай фінансавай падтрымкі з-за пагаршэньня эканамічных умоў у Расеі”. „Эканамічны рост у Беларусі ў 2015 і 2016 годзе можа замарудзіцца або стаць адмоўным з-за падзеньня попыту ў Расеі й зьніжэньня прамых інвэстыцый”, - растлумачылі ў агенцтве.

„Moody's” таксама мяркуе, што ва ўмовах крызысу Расея будзе „ў меншай ступені прадастаўляць Беларусі энэргетычныя субсідыі й надзвычайнае фінансаваньне”.

У ноч на 21 лютага „Moody's” зьнізіла сувэрэнны крэдытны рэйтынг Расеі з узроўню Baa3 да Ba1 (спэкулятыўны) з нэгатыўным прагнозам.

rbc.ru/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт