Берасьце рыхтуе валянтэраў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.03.2015 16:00
Асноўным ініцыятарам кампаніі выступіла агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця „Дзедзіч”.
Facebook
У Берасьці стартуе грамадзкая кампанія „Будзь валянтэрам! ”. Яе асноўным ініцыятарам выступіла агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця „Дзедзіч”.
У межах першага этапу заплянавана правядзеньне „Школы валянтэрства” для шэрагу грамадзкіх арганізацый, распавяла адная з галоўных каардынатараў кампаніі „Будзь валантэрам!” Алена Каховіч.
„У Берасьці ёсьць шмат мерапрыемстваў, у тым ліку культурнага кшталту, а больш дабрачыннага. І многія людзі, якія пішуць камэнтары да артыкулаў, заўважаюць, што таксама хацелі б дапамагчы, але позна даведаліся ці ўвогуле ня ведалі, як гэта зрабіць. І вось мы, у прыватнасьці „Дзедзіч”, вырашылі зрабіць такі праект, каб сабраць такіх людзей, адукаваць іх, а пасьля накіраваць у тыя арганізацыі, якія ім больш спадабаюцца(…) Валянтэрства для моладзі – гэта не проста добрыя справы, а гэта ў першую чаргу новы й карысны вопыт”, – кажа Алена Каховіч.
У кампаніі „Будзь валянтэрам!’’ плянуюць прыняць удзел арганізацыі такіх напрамкаў, як культурніцкія, экалягічныя, дабрачынныя, спартовыя. Агулам на першым этапе заплянаваны чатыры трэнінгі для валянтэраў.
racyja.com/аз