Logo Polskiego Radia
Print

Адвакаты бясплатна пракансультуюць маламаёмасных грамадзян

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.03.2015 10:08
Акцыя пройдзе з нагоды Дня Канстытуцыі.
www.radyjo.net

/

Бясплатныя кансультацыі з нагоды Дня Канстытуцыі правядуць 13 cакавіка для маламаёмасных грамадзян беларускія адвакаты, паведамілі ў Рэспубліканскай калегіі адвакатаў (РКА).

"Спадзяемся, што ў гэты дзень маламаёмасныя скарыстаюцца сваім правам бясплатнай кансультацыі ў адваката. Юрыдычная дапамога ўсім астатнім грамадзянам таксама будзе аказвацца, але ў звычайным рэжыме", - адзначыў у сувязі з акцыяй старшыня РКА Віктар Чайчыц. Падобныя прававыя акцыі, калі адвакаты даюць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі, праводзяцца ў краіне рэгулярна.

У РКА паведамілі, што ў асноўным людзей цікавяць пытаньні, зьвязаныя з вылічэньнем стажу пры выхадзе на пэнсію, працаўладкаваньня, сацыяльнай падтрымкі, спадчыны, жыльлёвыя. У цэлым падчас такіх кансультацый адвакаты тлумачаць дзеючае заканадаўства ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага й жыльлёвага права.

У адпаведнасьці з пастановай савета Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, у гэтым годзе бясплатныя кансультацыі для маламаёмасных будуць таксама праводзіцца 26 чэрвеня - з нагоды Дня ўтварэньня адвакатуры Беларусі, 1 кастрычніка - з нагоды Дня пажылых людзей, 4 сьнежня - да Дня юрыста.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт