Logo Polskiego Radia
Print

Украінскія ўцекачы ўпадабалі Беларусь

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.03.2015 17:20
Заяўляе ААН.
Wikipedia

60% перасяленцаў з Украіны, якія прыехалі ў Беларусі пасьля канфлікту на Ўсходзе, хочуць застацца на сталае жыхарства. У першую чаргу гэта тычыцца гомельскага рэгіёна.

Дадзеныя зьвесткі былі агучаныя падчас двухдзённага наведваньня Гомеля прадстаўніка Ўправы Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў.

Украінцы пачалі масава ехаць у Беларусь, асабліва на Гомельшчыну, летам мінулага году, калі на паўднёвым усходзе Ўкраіны пачалася вайна. Людзі ўцякалі ад абстрэлаў, снарадаў, што пачалі выбухаць побач з дамамі.

Спачатку ехалі тыя, хто меў у Беларусі сваякоў. Потым за імі пацягнуліся знаёмыя ды іншыя ўцекачы. Паводле беларускіх уладаў, на адной толькі Гомельшчыне на ўліку стаяць больш за 10 тысяч прыежджых украінцаў. Гэта 23% ад агульнай колькасьці замежнікаў.

Украінцы заяўляюць, што іх у Беларусі добра прынялі, таму яны зьбіраюцца тут застацца надоўга. З пачатку гэтага года у гомельскі рэгіён з Данецкай і Луганскай абласьцей прыехалі ды сталі на ўлік яшчэ 628 грамадзян Украіны.

Паводле svaboda.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт