Logo Polskiego Radia
Print

На кожнага беларyса - па 4225 даляраў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.03.2015 13:57
Столькі складае вонкавы доўг Беларусі. Рост на 40 даляраў на душу насельніцтва за год.

Валавы вонкавы доўг Беларусі за год вырас па ўсіх сэктарах эканомікі на 440 млн. даляраў ЗША. На 1 студзеня 2015 году вонкавая запазычанасьць склала 40 млрд. 61,4 млн. даляраў – гэта амаль 53% ВУП. Паводле дадзеных Нацбанка, на абслугоўваньне доўгу было скіравана 11 млрд. 57 млн. даляраў, або 25,4% экспарта тавараў і паслуг.

У разьліку на адну душу насельніцтва доўг вырас і склаў 4.225,4 даляра. Гэта рост на 40 даляраў за апошні год.

Хартыя’97/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт