Logo Polskiego Radia
Print

Абвешчаныя прамежкавыя вынікі конкурсу „Быць палякам”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.04.2015 14:00
Ён накіраваны на дзяцей і моладзь польскага паходжаньня, якія жывуць па-за межамі Польшчы.

/
У Беларусі завершыўся першы этап шостага конкурсу „Быць палякам”, у якім прымалі ўдзел дзеці й моладзь ад 9 да 25 гадоў.

Паводле ўмоваў, удзельнікі на падставе пісьмовых і мульты-мэдыйных працаў на акрэсьленыя тэмы, вызначаюць пераможцаў у пяці ўзроставых групах. Удзел у конкурсе, вынікі якога будуць агучаныя ў канцы траўня, прынялі дзясяткі маладых палякаў зь Беларусі.

Паводле дырэктара ліцэя пры грамадзкім аб’яднаньні „Polska Macierz Szkolna” Антона Пацэнкі, гэта сьведчыць пра зацікаўленасьць моладзі польскага паходжаньня пошукамі сваёй нацыянальнай самасьвядомасці, гістарычных каранёў і захаваньнем роднай мовы.

У арганізацыі конкурсу „Быць палякам” прынялі ўдзел такія структуры, як Міністэрства замежных спраў Польшчы, таварыства „Wspólnota Polska” і Эўрапейскі саюз палянійных аб’яднаньняў.

Конкурс накіраваны на дзяцей і моладзь польскага паходжаньня, якія жывуць па-за межамі Польшчы.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт