Міністар замежных спраў КНР наведае Беларусь
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.04.2015 09:00
                    
                                 
                
                
                    8 красавіка з Ван І сустрэнецца кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей.
                
                
                    
                         Фота: 5min.by
Фота: 5min.by
                     
                
                
                
               
                
                          Міністр замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван І 8-9 красавіка з афіцыйным візытам наведае Беларусь, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
8 красавіка з Ван І сустрэнецца кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Ўладзімір Макей.
Дыпляматычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай устаноўлены 20 студзеня 1992 году. У гэтым жа годзе ў Менску было адкрыта пасольства КНР, а з 1993 году беларускія дыпляматы сталі працаваць у Пэкіне.
Разьвіцьцё адносін зь Кітаем - прыярытэтны напрамак зьнешняй палітыкі Беларусі. Бакі рэгулярна абменьваюцца візытамі на вышэйшым і высокім узроўнях, ажыцьцяўляецца актыўны міжпарлямэнцкі дыялёг, дынамічна разьвіваюцца міжведамасныя беларуска-кітайскія кантакты.
belta.by/аз