Адкліканы пасол Украіны ў Беларусі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
12.05.2015 12:56
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка звольніў Міхаіла Ежаля з пасады амбасадара Украіны ў Беларусі.
foto: nn.by
Адпаведны ўказ Парашэнка падпісаў 11 мая.
25 красавіка Пятро Парашэнка заявіў, што пасол Ежаль будзе адкліканы з Беларусі. Міхаіл Ежаль быў прызначаны паслом Украіны ў Беларусі ў красавіку 2013 г. Віктарам Януковічам.
Згодна з законам аб ачышчэньні ўлады, прынятым Вярхоўнай Радай, пад люстрацыю трапляе і Ежаль, які з 2010 па 2012 год быў міністрам абароны Украіны, а з 2008 па 2010 гг. — галоўным інспэктарам Галоўнай інспэкцыі Мінабароны.
Генпракуратура Ўкраіны прад'явіла абвінавачваньне ў нанясеньні дзяржаве шкоды на суму больш за 42 млн грыўняў (больш за $5 млн на момант меркаванага злачынства).
Абвінавачваньні тычацца пэрыяду працы Ежаля на пасадзе міністра абароны ў рамках крымінальнай вытворчасьці па фактах падрыву абараназдольнасьці арміі.
яс/nn.by