Беларусь стварае інтэграваную сыстэму дадзеных
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
15.05.2015 10:45
Праз пару год у Беларусі ўвядуць у абарот адмысловыя сэрвісна-разьліковыя карткі.
foto: wikipedia
Ужо распрацавана канцэпцыя адзінай электроннай карткі ды сэрвісна-разьліковай сыстэмы.
У распрацоўцы канцэпцыі бралі ўдзел Міністэрства сувязі, Міністэрства эканомікі, МУС, ААЦ ды іншыя ўстановы й арганізацыі.
Адзіная картка будзе ўтрымліваць сыстэмы аплаты, пашпартныя зьвесткі, інфармацыю па страхавых, пэнсійных, мэдыцынскіх, транспартных і іншых паслугах. Выбар паслуг будуць ажыцьцяўляць карыстальнікі. Картка будзе платнай.
Чыноўнікі заяўляюць, што карткі зьявяцца ў Беларусі ўжо ў 2019 годзе, калі знойдуцца грошы на рэалізацыю канцэпцыі.
Паводле БелаПАН/nn.by