МВФ: Прэзыдэнцкія выбары пагражаюць эканоміцы Беларусі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.05.2015 14:00
Падчас перадвыбарчай кампаніі ўлады могуць зрабіць захады, якія паспрыяюць інфляцыі.
flickr.com
Эканоміка Беларусі па-ранейшаму мае высокія рызыкі, абумоўленыя як унутранымі, так і рэгіянальнымі фактарамі. Да такой высновы прыходзяць экспэрты МВФ. Справаздача спэцыялістаў фонда па выніках кансультацыяў з уладамі Беларусі, праведзенымі ў сакавіку, апублікаваная 29 траўня.
Як адзначаецца ў справаздачы, эканамічная мадэль Беларусі неэфэктыўная й таму адчувальная да эканамічных шокаў. Асноўным унутраным фактарам рызыкі называюць прэзыдэнцкія выбары, да якіх могуць прымеркаваць захады макраэканамічнага стымуляваньня. У далейшым такія захады могуць прывесьці да росту інфляцыі і ўзмацненьня зьнешніх дысбалянсаў.
Яшчэ адзін фактар рызыкі - пагаршэньне банкаўскіх балянсаў з-за аслабленьня беларускага рубля й пагаршэньня эканамічнай кан’юнктуры. Што да зьнешніх рызыкаў, то ў сувязі з дэфіцытам фінансаваньня можа паглыбіцца рэцэсія або спатрэбіцца больш маштабная карэкціроўка абменнага курса, лічаць у МВФ. Сярод іншых чыньнікаў - дынаміка коштаў на нафту й геапалітычная напружанасьць у рэгіёне. На беларускую эканоміку ўплывае эканамічная рэцэсія ў Расеі й аслабленьне курса расейскага рубля.
Павелічэньне зьнешняга фінансаваньня магло б зьнізіць напружанасьць, аднак тут пэрспэктывы няпэўныя. У прыватнасьці, няма прыкметаў таго, што Расея будзе надалей крэдытаваць Беларусь.
belapan.by/euroradio.fm/аз