Беларусь на 50-м месцы ў сусьветным рэйтынгу вяршэнства закону
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        09.06.2015 14:25
                    
                                 
                
                
                    Беларусь заняла 50-е месца ў рэйтынгу вяршэнства закону, прадстаўленым Міжнароднай няўрадавай арганізацыяй World Justice Project
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                          
Беларусь заняла 50-е месца ў рэйтынгу вяршэнства закону (The Rule of Law Index 2015), прадстаўленым Міжнароднай няўрадавай арганізацыяй World Justice Project, паведамляецца на сайце арганізацыі.
Рэйтынг вяршэнства закону асноўваецца на ацэнках экспэртаў, а таксама апытаньнях грамадзкай думкі ў 102 краінах сьвету. Складальнікі рэйтынгу бяруць пад увагу такія ключавыя паказьнікі, як адсутнасьць карупцыі, парадак і бясьпека, абмежаваньне паўнамоцтваў інстытутаў улады, празрыстасьць інстытутаў улады, абарона асноўных правоў, выкананьне законаў, грамадзянскае правасудзьдзе, крымінальнае правасудзьдзе.
Згодна з данымі 2015 году, Беларусь у рэйтынгу вяршэнства закона знаходзіцца на 50-м месцы. Пры гэтым Казахстан займае 65-е месца, Малдова - 69-е, Украіна - 70-е, Кыргызстан - 74-е, Расея - 75-е, Узбэкістан - 81-е. 
Лідарамі рэйтынгу сталі Данія, Нарвэгія, Швэцыя, Фінляндыя і Нідэрлянды. 
эб/belta.by