Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы зьбілі расейскі беспілётнік?

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.06.2015 14:27
У Мінабароны Беларусі не пацьвердзілі, але й не абверглі інфармацыю пра зьбіты апарат.

/

Пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску сёньня пракамэнтаваў неафіцыйную інфармацыю пра зьбіцьцё беларусамі беспілётніка на ўсходзе Магілёўшчыны.
Сурыкаў: "Мне нічога невядома. У нас жа няма мяжы. Зьбіваць лётаючы прадмет няма сэнсу. А вось бракнуць нейкі чалавек мог... Сама інфармацыя выклікае сумненьні. А вось упасьці хтосьці мог...".
Нагадаем, як паведаміў партал tut.by са спасылкай на невядомага “відавочцу”, 28 траўня непадалёк ад вёскі Картыжы Мсьціслаўскага раёна Магілёўскай вобласьці беларускія ваенныя зьбілі беспілётнік. Ён, нібыта, падобны на апарат расейскай вытворчасьці. На ўзбраеньні беларускага войска такіх няма.
У Міністэрстве абароны Беларусі не пацьвердзілі, але й не абверглі інфармацыю пра зьбіты апарат.
“Міністэрства абароны вывучае дадзеную інфармацыю. На гэты момант падстаў для камэнтароў у нас няма”, — сказаў кіраўнік прэс-службы Мінабароны Ўладзімір Макараў.

tut.by/эўрарадыё/вс


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт