Logo Polskiego Radia
Print

У Менску ўкраінцы кралі з банкаматаў грошы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.06.2015 15:19
Міліцыя затрымала дваіх грамадзян Украіны, якія ў Гомелі на адзін з банкаматаў устанавілі скімер.

Беларускія праваахоўнікі затрымалі дваіх грамадзян Украіны, жыхароў Кіева, якія ў лютым 2015-га ўстанавілі ў Гомелі на адзін з банкаматаў скімер. Зь яго дапамогай замежнікі атрымалі інфармацыю пра рэквізіты чужых банкаўскіх картак ды вырабілі фальшывыя карткі, а пасьля пачалі здымаць грошы. Агулам яны скралі больш за 33 млн рублёў. Пры гэтым мужчыны закрывалі відэакамэры банкаматаў, чым прыцягнулі ўвагу праваахоўнікаў.
Як паведамляе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласьці, была атрыманая апэратыўная інфармацыя, што да злачынства маюць дачыненьне грамадзяне Ўкраіны. Неўзабаве ўдалося ўстанавіць іх прозьвішчы. І калі 20 чэрвеня яны ў чарговы раз прыехалі на аўтамабілі ў Беларусь, украінцаў затрымалі. У іх знайшлі больш за 70 плястыкавых картак, кампутарную тэхніку ды прыстасаваньне для запісу інфармацыі на магнітную стужку карткі.
Распачатая крымінальная справа, праводзіцца расьсьледаваньне. На аўтамабіль "Хёндэ Санта Фэ" наклалі арышт.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт