Logo Polskiego Radia
Print

Žyta – новы альбом folktronic-гурта PAWA

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.07.2015 12:27
Удзельнікі гурта экспэрымэнтуюць з традыцыйнай музыкай у кантэксьце сучаснага гучаньня.

Менскі folktronic-гурт PAWA прэзэнтуе трэці студыйны альбом Žyta.

Як і ў папярэдніх альбомах, удзельнікі гурта экспэрымэнтуюць з традыцыйнай музыкай у кантэксьце сучаснага гучаньня. Але гэтым разам музыкі засяродзіліся выключна на беларускай песеннай традыцыі. На новай кружэлцы нас чакаюць восем песень з розных рэгіёнаў Беларусі — восем гісторый, восем вобразаў.

Галоўным як для мяне, так і для ўсіх нас было захаваць асноўны зьмест традыцыйных песень, іх эмоцыі, — кажа дудар гурта Юрась Панкевіч. — Калі гэта журба, дык і гучаць песьня мусіць журботна, калі песьня жартоўная, то няма сэнсу рабіць зь яе нешта штучна глыбокае.

“Žyta — гэта перадусім спроба знайсьці сваё адметнае гучаньне па-за трэндамі ды стылёвымі ўмоўнасьцямі, — дадае Сяржук Шаўчэнка (гітара, сьпеў).

Песьні гурта можна праслухаць на сайце budzma.by

яс/budzma.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт