XXV Міжнародныя Шагалаўскія чытаньні ў Віцебску
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
25.07.2015 11:33
XXV Міжнародныя Шагалаўскія чытаньні, якія праходзяць у Віцебску 25-26 ліпеня, прыцягнулі дасьледнікаў зь пяці краін.
belta.by
XXV Міжнародныя Шагалаўскія чытаньні, якія праходзяць у Віцебску 25-26 ліпеня, прыцягнулі дасьледнікаў зь пяці краін. Аб гэтым паведаміла дырэктар Музэю Марка Шагала ў Віцебску Ірына Воранава.
Месцам сустрэчы ўдзельнікаў канфэрэнцыі, а гэта 14 дасьледнікаў зь Беларусі, Расеі, Латвіі, Японіі, Злучаных Штатаў Амэрыкі, традыцыйна стане Арт-цэнтар Марка Шагала. Прадстаўленыя даклады прысьвечаны дасьледаваньню эпісталярнай спадчыны Шагала, адкрыцьцю ў Віцебску школы мастацтваў, апошнім гадам жыцьця мастака ў Расеі і гадам знаходжаньня ў ЗША. Частка выступаў азнаёміць з творчай спадчынай Шагала, жыцьцём і творачасьцю яго сучасьнікаў.
Міжнародныя Шагалаўскія чытаньні праводзяцца ў Віцебску штогод з 1991 году. Сёлетняя навуковая канфэрэнцыя стала часткай вялікага культурнага праекту "Вясельная фэерыя "Закаханыя над горадам", прысьвечанага сьвяткаваньню 100-годзьдзя з дня вясельля Марка Шагала і Бэлы Розэнфэльд.
эб/belta.by